«Відавочна, што Лукашэнка ня хоча пасылаць войска. Беларускае грамадзтва — гэта мірнае грамадзтва, яно не жадае ваяваць з суседзямі. Большасьць беларусаў супраць гэтай вайны. Але тыя маленькія сымбалічныя крокі, якія спрабуе прадэманстраваць беларуская ўлада зараз, — ня тое, чаго мы чакаем ад Беларусі», — заявіў дыплямат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Давер да ўлады не расьце, у грамадзтве антываенны і антыядзерны кансэнсус, — вынікі апытаньняПаводле яго слоў, для Нямеччыны Беларусь — саўдзельнік Расеі ў вайне. Яна «дала тэрыторыю і стратэгічную лягістыку», без дапамогі якой Расея была б ня ў стане напасьці на Ўкраіну з поўначы.
«Гэта трэба памятаць. Калі сачыць за пастаяннымі выказваньнямі Лукашэнкі ў афіцыйных СМІ, ён абараняе Расею і апраўдвае гэтую вайну», — зазначыў Хутэрэр.
Зь іншага боку, працягнуў экс-амбасадар, беларускае кіраўніцтва бачыць, што вайна ідзе не паводле пляну Расеі, і спрабуе неяк дыстанцыявацца ад саўдзелу. «Улады Беларусі зацікаўленыя атрымліваць ад Эўропы палёгкі і прадстаўляюць сябе міратворчай сілай», — сказаў Хутэрэр. Акрамя таго, Менск апраўдваецца яшчэ і тым, што беларускае войска ня ўдзельнічае ў вайне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Беларусі не ўяўляе, каб беларуская армія ўступіла разам з расейскай у вайну супраць Украіны26 верасьня ў Бэрліне Хутэрэр выступіў на дыскусіі «Тры гады надзвычайнага становішча: Беларуская грамадзянская супольнасьць восеньню 2023 году».
Ён падкрэсьліў, што цяпер у Беларусі вельмі цяжкая сытуацыя з грамадзянскай супольнасьцю, «ужо даўно немагчыма выказаць уласную думку», на працягу трох гадоў пасьля выбараў «многія людзі былі вымушаныя пакінуць краіну, многія знаходзяцца ў турмах».
«Візавы цэнтар Нямеччыны ў Менску працуе ў напружаным рэжыме і апрацоўвае каля 4 тысячаў заяваў у месяц. Аднак у чарзе чакаюць ад 40 да 50 тысячаў тых, хто хоча атрымаць візы», — паведаміў былы нямецкі амбасадар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына пацьвердзіла гатоўнасьць дапамагчы Польшчы ў выпадку пагрозы зь БеларусіПаводле яго слоў, сёньня вельмі важна ведаць і памятаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
«Думаю, гэта ў агульных інтарэсах Эўропы», — падкрэсьліў ён. Ён канстатаваў, што ў 2020–2021 гадах увага ўсяго сьвету была прыкаваная да Беларусі, але цяпер «цікавасьць сусьветных і, у прыватнасьці, нямецкіх СМІ цалкам арыентаваная на вайну ва Ўкраіне».
«З аднаго боку, гэта зразумела, з другога — сумна, — сказаў Хутэрэр. — Я баюся, што беларуская тэматыка не прадстаўленая ў той ступені, у якой гэта магчыма і патрэбна цяпер. Працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, тычацца эўрапейскіх інтарэсаў у галіне правоў чалавека, ня толькі дэмакратычных каштоўнасьцяў ЭЗ, але і нашых стратэгічных інтарэсаў».
На думку Хутэрэра, праца дэмакратычных сіл і Сьвятланы Ціханоўскай вельмі важная, бо «на Захадзе яны ўвесь час зьвяртаюць увагу на падзеі, якія адбываюцца ўнутры краіны».