Суполка беларусаў у Амэрыцы «Беларусы ў ЗША. Разам лягчэй» паведаміла, што «беларуска Настасься Горбань атрымала ўзнагароду ад 108-га ўчастку паліцыі Нью-Ёрку за „надзвычайную сьмеласьць, спагадлівасьць, чалавечнасьць, імгненную ацэнку сытуацыі і прыняцьце мер для выратаваньня жыцьця чалавека“».
Як паведамляецца, раніцай 20 жніўня падчас нядзельнай прабежкі Настасься заўважыла на мосьце паміж Бруклінам і Квінсам маладую жанчыну, якая відавочна мела намер скончыць жыцьцё самагубствам: яна сядзела на краі моста сьпінай, трымаючыся за парэнчы. Беларуска паспрабавала пагаварыць зь жанчынай, але тая ніяк не рэагавала, а потым раптам адпусьціла рукі. На шчасьце, Настасься пасьпела злавіць яе за нагу і трымала жанчыну над вадою, пакуль на месца не прыбыла паліцыя, якую, пэўна, выклікаў хтосьці зь мінакоў».

Настасься Горбань атрымлівае ўзнагароду ад 108-га ўчастку паліцыі Нью-Ёрку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адважныя працягнуць працаваць». Беларуская рэжысэрка пра падарожжы ў Каліфорніі, працу ў фэстывальных журы, спосабы здымаць кіно ў Беларусі