Ужо сёньня: Дзень расстрэлу Ўладыслава Галубка; гібель Андрэя Зельцара

Беларускія пісьменьнікі, 1936. Сядзяць: Якуб Колас, Цішка Гартны, Янка Купала, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі. Стаяць: Алесь Ляжневіч, Міхайла Грамыка, Уладыслаў Галубок, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Алесь Гурло.

Падзеі 28 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

28 верасьня 1937 году савецкія карныя органы расстралялі Ўладыслава Галубка, тэатральнага дзеяча, пісьменьніка, мастака, удзельніка нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.

Гэты дзень у гісторыі

1708 — бітва расейскага войска са швэдамі каля вёскі Лясная, непадалёк ад Прапойску, цяперашняга Слаўгарада.

1760 — узяцьцё Бэрліну расейскімі і аўстрыйскімі войскамі падчас Сямігадовай вайны.

1799 — у жаночым Сьвята-Троіцкім манастыры Менску адкрылася 2-я клінічная лякарня, найстарэйшая лячэбная ўстанова.

1864 — утвораны Першы Інтэрнацыянал — Міжнароднае таварыства працоўных.

1939 — у Маскве міністры замежных спраў СССР і Нямеччыны Молатаў і Рыбэнтроп падпісваюць «Нямецка-савецкую дамову аб дружбе і мяжы паміж СССР і Нямеччынай». Быў таксама падпісаны сакрэтны пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сфэру інтарэсаў Савецкага Саюзу.

Вячаслаў Молатаў і Ёахім фон Рыбэнтроп, Масква, 28 жніўня 1939

1941 — нацысты зьнішчылі ў Мар’інай Горцы больш за тысячу габрэяў.

2021 — перастрэлка ў Менску супрацоўніка ІТ-кампаніі Epam Systems Андрэя Зельцара з супрацоўнікамі КДБ, якія ўварваліся ў ягоную кватэру. Загінулі сам Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый Федасюк.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год «справе Андрэя Зельцара». За камэнтары да перастрэлкі судзяць дагэтуль

У гэты дзень нарадзіліся

551 да н. э. — Канфуцый, кітайскі філёзаф і мысьляр.

1803 Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік.

1934Брыжыт Бардо, француская кінаакторка, актывістка руху абароны правоў жывёлаў, сэкс-сымбаль эўрапейскага кіно 1960-х.

Брыджыт Бардо

1944 Мілаш Зэман, прэзыдэнт Чэхіі.

1962Алена Анісім, беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка, старшыня Таварыства беларускай мовы.

Алена Анісім

У памяці

1966 Андрэ Брэтон, францускі паэт.

Андрэ Брэтон

1970Джон Дос Пасас, амэрыканскі пісьменьнік.

1970 Гамаль Абдэль Насэр, першы прэзыдэнт Эгіпту.