Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў участак дзяржаўнай мяжы, дзе перасякаюцца межы з Украінай і Беларусьсю.
Як паведамілі ў Канцылярыі польскага прэзыдэнта, Анджэй Дуда сустрэўся з афіцэрамі і жаўнерамі, якія выконваюць задачы ў ахове дзяржаўнай мяжы Польшчы.
Prezydent @AndrzejDuda odwiedził rejon granicy państwa – trójstyk granic Polski, Białorusi i Ukrainy. Spotkał się tam z funkcjonariuszami @Straz_Graniczna, @PolskaPolicja i żołnierzami Wojska Polskiego wykonującymi zadania w zakresie ochrony granicy państwowej. pic.twitter.com/VzDRRoTdnb
— Kancelaria Prezydenta (@prezydentpl) September 26, 2023
Памежная служба Польшчы паведаміла, што 26 верасьня незаконна перайсьці польскую мяжу з боку Беларусі спрабавалі 107 іншаземцаў — грамадзяне Самалі, Індыі і Афганістану, чацьвёра зь якіх вярнуліся назад у Беларусь, калі пабачылі польскія патрулі.
«Трох грамадзян Узбэкістану затрымалі за дапамогу і падбухторваньне — яны прыйшлі па групы нелегальных мігрантаў», — паведамілі ў памежнай службе Польшчы.
Migranci,ściągani przez służby🇧🇾pod granicę 🇵🇱szukają miejsca gdzie mogłyby spróbować sforsować zabezpieczenia.#PSGBiałowieża wczoraj grupa 40 mężczyzn przemieszczała się z łopatami i szpadlami wzdłuż #barierafizyczna Monitorowane były przez służby🇵🇱oraz z #barieraelektroniczna pic.twitter.com/vwmUsFypr2
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) September 27, 2023
Памежная служба Польшчы апублікавала відэазапіс, на якім можна пабачыць, як вялікая група мігрантаў з рыдлёўкамі рухалася ўдоўж агароджы, шукаючы месца, каб прарвацца празь мяжу. Польскія памежнікі сьцьвярджаюць, што гэтых мігрантаў на мяжу даставілі беларускія службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад пачатку году палякі зафіксавалі больш за 21 тысячу спробаў нелегальнага перасячэньня польска-беларускай мяжыЗакрыцьцё пераходаў на мяжы Польшчы і Беларусі. Што варта ведаць
- У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Польшча стала адной з краін, куды кінуліся патокі мігрантаў. Рэагуючы на крызіс, Польшча, як і Літва, пачала будаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, а 9 лістапада 2021 году закрыла пераход Кузьніца Беластоцкая — Брузгі.
- У Варшаве абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны Эўразьвязу з тым, каб шантажаваць краіны ЭЗ і патрабаваць зьняцьця санкцый. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў упэўненасьць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Эўразьвязу быў распрацаваны Менскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой.
- 9 лютага 2023 году міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў аб рашэньні закрыць памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца, пачынаючы з 10 лютага. Гэта стала адказам Польшчы на палітычны прысуд журналісту Анджэю Пачобуту, актывісту польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі. Яму прысудзілі 8 гадоў калёніі.
- Усяго на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску. З 10 лютага 2023 году зь іх толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў, у Берасьці.
- Берасьце (Тэрэспаль з польскага боку) — дзейнічае толькі для легкавікоў;
- Казловічы (Кукурыкі) — праезд дазволены толькі грузавым аўтамабілям;
- Брузгі (Кузьніца Беластоцкая)— закрыты ў 2021 годзе;
- Бераставіца (Баброўнікі), — закрыты з 10 лютага 2023;
- Пясчатка (Полаўцы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку;
- Дамачава (Славатычы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку.
- Каля Горадні працягвае працу памежны пункт зь Літвой «Прывалка — Райгардас». Ён знаходзіцца блізка да мяжы з Польшчай.
- На прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы адзначыў, што ў Варшаве разглядаюць варыянт закрыцьця астатніх двух пераходаў на мяжы зь Беларусьсю. Ён заявіў, што да Беларусі «інструмэнтальна ставяцца» расейцы і Крэмль, і гэта складае вялікую пагрозу Польшчы і Ўкраіне.
- Перад закрыцьцём памежнага пераходу ў Баброўніках там затрымалі сама меней 12 мытнікаў. Гаворка, магчыма, ідзе пра хабарніцтва. Пра гэта паведаміла Gazeta Wyborcza. Інфармацыю аб затрыманьні мытнікаў выданьне атрымала ў ноч на 11 лютага, ужо пасьля закрыцьця памежнага пераходу.
- 13 лютага Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што колькасьць аўтамабіляў за першыя выходныя пасьля закрыцьця Баброўнікаў на іншых пераходах павялічылася на 16%.