Такія дзеяньні могуць расцаніць як «прапаганда ваенных злачынстваў, учыненых дзяржавай-агрэсарам ва Ўкраіне».
«Улічваючы бягучую геапалітычную сытуацыю і вайну Расеі ва Ўкраіне не дапускаецца любая гераізацыя ваеннай агрэсіі», — гаворыцца ў твітары латыскай паліцыі.
Адзначаецца, што пры выяўленьні налепак супрацоўнікі праваахоўных органаў запатрабуюць неадкладна іх зьняць, а пры ўстанаўленьні парушэньня закону грамадзян, якія разьмясьцілі «правакацыйныя надпісы», аштрафуюць.
Напярэдадні па сеціве разышлося відэа, на якім супрацоўнікі эстонскай паліцыі прымушаюць аўтаўладальніка зьняць са сваёй машыны налепку «Я русский». Як сьцьвярджаюць відавочцы, у выпадку адмовы паліцыянты абяцалі адправіць транспартны сродак на штрафстаянку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія і Латвія забаранілі ўезд аўтамабіляў з расейскімі нумарамі. Да чаго гэта можа прывесьці?Раней Латвія, Эстонія, Літва, Фінляндыя і Польшча ўвялі забарону на ўезд на сваю тэрыторыю машын з расейскімі нумарамі. Аб плянах увесьці падобныя абмежаваньні заявіла таксама Нарвэгія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча забараніла ўезд легкавых аўтамабіляў з расейскімі нумарамі