Офіс Сьвятланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з юрыстамі, праваабаронцамі і недзяржаўнымі арганізацыямі распрацаваў праект Канцэпцыі, адпаведна якой будзе кампэнсаваная шкода асобам, пацярпелым ад рэжыму. Адзначаецца, што мэта Канцэпцыі — аднаўленьне справядлівасьці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэньнямі правоў чалавека падчас праўленьня Аляксандра Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 года.
Кампэнсацыя шкоды — гэта перш за ўсё аднаўленьне ў юрыдычных, грамадзянскіх, палітычных, працоўных і іншых правах тых, хто пацярпеў ад дзеяньняў рэжыму, гаворыцца ў паведамленьні Офісу Ціханоўскай.
Дакумэнт фіксуе асноўныя падыходы да аднаўленьня справядлівасьці адносна пацярпелых. Таксама прадугледжаны мэханізм вызваленьня тых, хто знаходзіцца ў месцах зьняволеньня, калі на момант транзыту ўлады яны ўсё яшчэ будуць за кратамі. На падставе дакумэнта ў транзытны пэрыяд новая дэмакратычна выбраная ўлада зможа прыняць неабходныя законы і запусьціць працэс рэабілітацыі рэпрэсаваных асобаў.
Падрабязна азнаёміцца з тэкстам Канцэпцыі можна па спасылцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і Алейнік у ААН. З аднаго боку: «Дапамажыце захаваць незалежнасьць», з другога: «Спыніце палітыку астракізму» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала пытаньне ядзернай зброі ў Беларусі падняць у Радзе Бясьпекі ААН