Капсула з узорамі паверхні, сабранымі на астэроідзе Бэну, спусьцілася з парашутам у пустыню на палігоне ў штаце Юта 24 верасьня з амэрыканскага карабля OSIRIS-Rex, паведаміла прэс-служба NASA.
Зонд скінуў капсулу з узорамі вагою прыкладна 250 грамаў з вышыні больш як 100 000 км.
Пасьля пралёту каля Зямлі OSIRIS-REx працягне свой шлях да іншага астэроіда.
Матэрыялы, скінутыя на Зямлю, цяпер будуць вывучацца ў касьмічным цэнтры Джонсана NASA ў Х'юстане, штат Тэхас.
Навукоўцы чакаюць, што ўзоры з Бэну дадуць інфармацыю аб фармаваньні Сонечнай сыстэмы 4,5 мільярда гадоў таму.
Гэта першая місія NASA па вяртаньні ўзораў астэроідаў на Зямлю.
NASA плянуе апублікаваць падрабязную інфармацыю аб матэрыяле, здабытым з астэроіда, 11 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ паведаміла пра рэзкі рост захворваньня на халеру ў сьвеце