ГА «Беларускі камітэт «Дзеці Чарнобыля» заснавана ў 1986 годзе пасьля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, нагадвае BPN.
Мэтамі арганізацыі зьяўляюцца абарона фізычнага і псыхічнага здароўя, правоў і інтарэсаў дзяцей Беларусі, супрацоўніцтва з навуковымі, мэдыцынскімі і грамадзкімі арганізацыямі розных краін, устойлівае разьвіцьцё «чарнобыльскіх рэгіёнаў», мэдыцынскае абсьледаваньне дзяцей з тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як БНФ дамогся праўды пра ЧарнобыльУ чэрвені італьянскае выданьне Redattore sociale паведаміла, што на працягу трох апошніх гадоў не ажыцьцяўляюцца паездкі беларускіх дзяцей у гэтую краіну на аздараўленьне. Спачатку гэтаму перашкаджала пандэмія каранавіруса, а затым — спыненьне авіязносін паміж Беларусьсю і ЭЗ з прычыны санкцый. Раней дзеці зь Беларусі выяжджалі ў Італію падчас школьных канікул на працягу трыццаці гадоў.
Адзначалася, што сёлета італьянскія ўлады атрымалі дазвол на арганізацыю адпаведных рэйсаў кампаніяй «Белавія», аднак беларускі бок заблякаваў рэалізацыю праекта.
Паводле дадзеных праваабарончай арганізацыі Lawtrend, за пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і да канца жніўня 2023-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.407 некамэрцыйных арганізацый (НКА) — абʼяднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі на 25% падскочыла спажываньне інтэрнэту