Дакумэнт, акрамя іншых абмежаваньняў, уводзіць ваенную цэнзуру ў дачыненьні да паштовай перапіскі, паведамленьняў карыстальнікаў у сацыяльных сетках, па электроннай пошце і ў мэсэнджарах, а таксама ў тэлефонных размовах.
Таксама ва ўказе гаворыцца аб увядзеньні забароны на сходы, мітынгі, дэманстрацыі, шэсьці, пікеты і іншыя масавыя мерапрыемствы. Не дазваляюцца страйкі «і іншыя спосабы прыпыненьня або спыненьня дзейнасьці арганізацый».
Дакумэнт уводзіць камэнданцкую гадзіну з 23:00 вечара да 4:00 раніцы. Чыноўнікам і людзям, якія атрымліваюць заробак з расейскага бюджэту, забараняецца выяжджаць у любую іншую краіну, акрамя Расеі, без апавяшчэньня.
- Расея акупавала частку Данецкай вобласьці Ўкраіны вясной 2014 году. Напярэдадні поўнамаштабнага ўварваньня ў лютым 2022 Масква эвакуявала з гэтай тэрыторыі частку насельніцтва, а затым анэксавала яе. Анэксію часткі Данецкай вобласьці, а таксама іншых цяпер акупаваных расейскім войскам тэрыторый Украіны – часткі Луганскай, Запароскай і Херсонскай абласьцей, а таксама Крыма – не прызнае міжнародная супольнасьць і Ўкраіна, якая нагадвае, што межы дзяржавы былі прызнаныя краінамі сьвету, а таксама самой Расеяй пасьля распаду СССР у 1991 годзе.