Як адзначыў Ткач, рост спажываньня трафіку ў краіне імгненны:
- Паводле нашых ацэнак, за апошні год насельніцтва стала спажываць на 25% больш трафіку. Гэта выстаўляе новыя патрабаваньні да будаўніцтва інфраструктуры, яе надзейнасьці, да тэхналягічных рашэньняў. А ўкараненьне новых тэхналёгій спараджае рызыкі, таму нельга выпускаць з-пад увагі і пытаньні бясьпекі.
Павер Ткач цьвердзіць, што за мяжой актыўна вывучаюць досьвед Беларусі.
Паводле гендырэктара «Белтелекаму» Юрыя Петручэні, па «пранікненьню валаконна-аптычных ліній сувязі ў хатнія гаспадаркі» Беларусь сёньня займае лідэрскія пазыцыі ў Эўропе і 11-е месца – у сьвеце: «Для абывацеля гэта найперш азначае тое, што ня толькі ў сталіцы, але і ў любым іншым населеным пункце краіны можна атрымаць хуткасны інтэрнэт».
- Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Беларусі толькі за мінулы год улады заблякавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў. Усяго з 2015 па 2022 год заблякавалі 8025 інтэрнэт-рэсурсаў і іх складовых частак. Доступ да іх магчымы толькі праз VPN.
- У 2021-2022 гадах суды прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 778 тэлеграм-каналаў і іншых рэсурсаў у сеціве.
- Сёлета ў ліпені ў Беларусі пачаў дзейнічаць новы закон аб СМІ, які пашырыў падставы для абмежаваньня доступу да інтэрнэт-рэсурсаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суткі і штрафы за рэпосты, крымінальныя справы за інтэрвію. Як у Беларусі караюць за ўзаемадзеяньне зь незалежнымі СМІ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў Закон аб СМІ. Замежным СМІ зь «недружалюбных» краін пагражае забарона