Украінскія вайскоўцы за тыдзень дадаткова заклалі больш як 2 тысячы мін на мяжы з Беларусьсю

Украінска-беларуская мяжы на Валыншчыне. Ілюстрацыйнае фота.

За тыдзень украінскія вайскоўцы дадаткова заклалі на мяжы з Беларусьсю больш як 2 тысячы мін, вынікае з заявы камандуючага Аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны Сяргея Наева.

23 верасьня военачальнік апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэакамэнтар, зьняты на ўкраінска-беларускай мяжы.

Сяргей Наеў

«Мы робім усе неабходныя захады для падвышэньня нашых абарончых магчымасьцей, — заявіў ён. — На працягу гэтага тыдня выкапана больш як 3 тысячы мэтраў акопаў і траншэй, пракапана каля 2,5 тысячы мэтраў супрацьтанкавага рову, закладзена больш як 2 тысячы адпаведных мін».

У ліпені Наеў паведамляў, што на мяжы з Беларусьсю закладзена больш як 30 тысяч мін. Некалькі з іх здэтанавалі ў ноч на 29 жніўня ў выніку ўдару маланкі, тады ніхто не пацярпеў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мяжы Ўкраіны зь Беларусьсю ўключылі аўдыёзварот палка імя Каліноўскага да беларускага войска
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна выходзіць з мэмарандуму аб памежнай супрацы зь Беларусьсю і Расеяй