Паліцыя правінцыі Фінмарк распавяла выданьню, што мужчына спрабаваў незаконна перасячы мяжу з Расеяй. Яму плянуюць прад’явіць абвінавачаньне ў парушэньні памежных правілаў.
Усяго за некалькі гадзін да гэтага Мядзьведзеў сказаў карэспандэнту выданьня ў горадзе Кіркенес, што мае намер вярнуцца ў Расею і шукае чалавека, які падвёз бы яго да мяжы. Мядзьведзеў патлумачыў сваё рашэньне тым, што баіцца выдачы ва Ўкраіну і лічыць, што вярнуцца ў Расею для яго будзе больш бясьпечна.
Пры гэтым адвакат былога найміта Брунюльф Рыснэс сьцьвярджае, што Мядзьведзеў не зьбіраўся перасякаць мяжу.
«Ён быў там, каб паглядзець, ці зможа ён знайсьці месца, дзе ён перасек мяжу [з Нарвэгіяй у студзені]. Яго спынілі, калі ён ехаў у таксі. Ён ня быў побач зь мяжой... Ён ніколі не зьбіраўся перасякаць мяжу [з Расеяй ]», — сказаў Рыснэс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-камандзіра аддзяленьня ПВК «Вагнэр», які ўцёк у Нарвэгію, арыштавалі за напад на паліцыянтаў у ОслаФігурантка справы аб апраўданьні тэрарызму і «дыскрэдытацыі» арміі з Архангельскай вобласьці Алеся Крыўцова, якая цяпер жыве ў Нарвэгіі, напісала ў сваім тэлеграм-канале, што нядаўна яна сустрэла Мядзьведзева, які папрасіў падвесьці яго да мяжы зь Расеяй.
- Андрэй Мядзьведзеў уцёк з Расеі ў Нарвэгію. Ён сьцьвярджаў, што гатовы даць паказаньні супраць цяпер нябожчыка кіраўніка ЧВК Яўгенія Прыгожына, абвінавачваючы яго ў катаваньнях і забойствах. Нейкі час Мядзьведзеў правёў у лягеры для ўцекачоў, пасьля яго адпусьцілі пад нагляд паліцыі. Рашэньня аб тым, даць яму палітычны прытулак, нарвэскія ўлады не прынялі.
- Яшчэ ў траўні былы найміт ЧВК «Вагнэр» сказаў, што вырашыў вярнуцца ў Расею і для гэтага зьвярнуўся ў расейскую амбасаду ў Осла па дапамогу.
- Мядзьведзева двойчы затрымлівалі ў Нарвэгіі за бойкі ў барах. Адзін раз яго затрымалі ў Швэцыі за нелегальны ўезд у краіну. У размове з The New York Times Мядзьведзеў паведаміў, што ў Осла ў яго былі сутычкі з украінцамі.
- NYT пісала, што Генпракуратура Ўкраіны прасіла ў Нарвэгіі дапамогу ў арганізацыі допыту Мядзьведзева, але расеец сустракацца са сьледчымі адмовіўся. У лютым нарвэскія СМІ пісалі, што Кіеў разглядае магчымасьць запыту экстрадыцыі расейца.