Улады Нагорнага Карабаху / Рэспублікі Арцах заявілі аб спыненьні агню, як гэта прапанавала камандаваньне расейскага міратворчага кантынгенту (Азэрбайджан называе гэты рэгіён Нагоным Карабахам, а Армэнія — Арцахам. — РС).
Дзяржаўнае агенцтва Армэніі ARMENPRESS распаўсюдзіла заяву «апарату прэзыдэнта Арцаху», у якой дзеяньні міжнароднай супольнасьці для ўрэгуляваньні сытуацыі называюцца недастатковымі.
«Аналіз дзеяньняў Узброеных сілаў Азэрбайджану паказвае, што перад імі паставілі задачу расьсячы Арцах і нанесьці непапраўную шкоду яго жыцьцядзейнасьці. Цягам двух дзён падразьдзелы Ўзброеных сіл Арцаху гераічна абараняліся ад нападу праціўніка, які перавышаў іх у некалькі разоў у жывой сіле і вайсковай тэхніцы. [...] На жаль, з боку Арцаху таксама ёсьць загінулыя і параненыя. [...] У сытуацыі, што склалася, дзеяньні міжнароднай супольнасьці ў кірунку спыненьня вайны і ўрэгуляваньня сытуацыі недастатковыя. Улічваючы ўсё гэта, улады Рэспублікі Арцах прымаюць прапанову расейскай міратворчай місіі аб спыненьні агню», — сказана ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азэрбайджан заявіў аб «антытэрарыстычнай апэрацыі» ў Карабаху. Армэнія сьцьвярджае, што яе войскаў там нямаМіністэрства абароны Азэрбайджану заявіла, што прапанову аб спыненьні агню армянскі бок прыняў на ўмовах вываду сваіх войскаў з Карабаскага раёну і іхнага раззбраеньня.
«Паралельна здаецца ўсё ўзбраеньне і цяжкая тэхніка. Усе гэтыя працэсы забясьпечваюцца ў каардынацыі з расейскім міратворчым кантынгентам», — адзначаецца ў заяве Міністэрства абароны Азэрбайджану. Дакумэнт працытавала дзяржаўнае агенцтва AZƏRTAC.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША, Турэччына, Беларусь і іншыя адрэгавалі на падзеі ў КарабахуПазьней адміністрацыя прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева заявіла, што 21 верасьня ў азэрбайджанскім горадзе Еўлах адбудзецца сустрэча «з прадстаўнікамі армянскіх жыхароў Карабаскага раёну для абмеркаваньня пытаньняў рэінтэграцыі на аснове Канстытуцыі і законаў Азэрбайджанскай Рэспублікі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ерэване пратэстоўцы пайшлі на штурм будынку ўраду АрмэнііАзэрбайджан 19 верасьня пачаў антытэрарыстычныя захады «лякальнага характару» ў Карабаху пасьля інцыдэнту з падрывам міны на аўтадарозе, у якім нібыта загінулі цывільныя і вайскоўцы.
Міністэрства абароны Армэніі заявіла, што армянскіх узброеных сілаў у Нагорным Карабаху няма, і абвінаваціла Азэрбайджан у нанясеньні ракетных удараў па Стэпанакерце.
Армянская служба Радыё Свабода — Азатут’юн Радыёкаян — з спасылкай на Гегама Стэпаньяна, омбудсмэна ў непрызнаным Нагорным Карабаху, паведаміла, што ў выніку ваеннай апэрацыі азэрбайджанскай арміі загінулі 27 чалавек, двое зь іх мірныя жыхары. З словаў Стэпаньяна, яшчэ 138 чалавек атрымалі раненьні, зь іх 29 — мірныя жыхары.