Выкраданьні беларускіх палітыкаў. Што пакажа прысуд у Швайцарыі. Аўдыё

Your browser doesn’t support HTML5

У швайцарскім кантоне Санкт-Гален пачаўся суд над экс-байцом беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Юрыем Гараўскім, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасьці да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў у Беларусі. Журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская расказала пра свае ўражаньні з судовай залі, а дарадца Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр патлумачыла юрыдычныя і палітычныя наступствы гэтага суду.