«Мэта цяперашняй вайны [РФ] супраць Украіны — ператварыць нашу зямлю, людзей, рэсурсы ў зброю супраць вас, — зьвярнуўся ён да прадстаўнікоў краін сьвету. — Супраць міжнароднага парадку, заснаванага на правілах. Многія месцы ў зале Генасамблеі могуць спусьцець, калі Расея даможацца посьпеху ў сваім вераломстве і агрэсіі».
Зяленскі заклікаў міжнародную супольнасьць разам «стрымаць усе сродкі і спосабы вядзеньня вайны, якія мае агрэсар».
Паводле слоў прэзыдэнта Ўкраіны, Расея даказала, што яна больш, чым якая-небудзь іншая краіна, заслужыла ядзернае раззбраеньне. Разам з тым, падкрэсьліў украінскі лідэр, РФ таксама выкарыстоўвае ў якасьці зброі прадукты харчаваньня, дзяцей і энэргетыку.
«Глябальная архітэктура бясьпекі не прапануе ніякіх адказаў або абароны ад такіх падступных радыяцыйных пагрозаў, ніякай адказнасьці за гэта для радыяцыйных шантажыстаў дагэтуль няма, — дадаў Зяленскі. — Беларуская АЭС, завяршэньне якой набліжаецца да канца, узводзіцца пераважна за кошт расейскага крэдыту, паводле праекту і пад кантролем дзяржпарпарацыі «Расатам». Улады Літвы, сталіца якой знаходзіцца прыкладна за 50 кілямэтраў ад БелАЭС, лічаць гэты ядзерны абʼект небясьпечным і называюць «геапалітычнай зброяй».