З тэрыторыі Ўкраіны ў Беларусь паляцеў вялізны бел-чырвона-белы сьцяг

Стоп-кадар

Сёньня на мяжы Ўкраіны і Беларусі адбылася акцыя, прысьвечаная бел-чырвона-беламу сьцягу. Яе зладзілі ўкраінцы і прадстаўнікі палку Каліноўскага.

Беларусы разам з валянтэрамі запусьцілі ў неба бел-чырвона-белы сьцяг памерам 5 на 10 мэтраў. Гэта адбылося пад песьню Івана Семесюка «Чырвоная і белая».

«Акцыя зь сцягам заклікана нагадаць грамадзянам, што рана ці позна з украінцамі давядзецца знайсьці агульную мову», — лічаць ініцыятары, сярод якіх і байцы палку імя Кастуся Каліноўскага.

19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу Пагоня статус дзяржаўных сымбаляў. У траўні 1995 Аляксандар Лукашэнка правёў рэфэрэндум, якім вярнуў сымбалі часоў БССР. Прадстаўнікі апазыцыі, а таксама шэраг юрыстаў перакананыя, што рэфэрэндум адбываўся з парушэньнямі Канстытуцыі і заканадаўства і таму ня мае легітымнай сілы.