Хроніка перасьледу 19 верасьня: У Гомлі сілавікі прымусілі затрыманага крычаць «Слава Расеі!»

Сілавікі ў Гомлі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Гомлі затрымалі мужчыну, які нібыта хацеў далучыцца да палка Каліноўскага

Праваабаронцы з спасылкай на праўладны тэлеграм-канал паведамляюць, што на відэа затрыманы гаворыць пра падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і спробы зьвязацца з прадстаўнікамі палка Каліноўскага з мэтай даведацца пра тое, як да іх далучыцца.

У канцы відэа сілавікі прымусілі яго крычаць «Слава Расеі!».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 верасьня: на Віцебшчыне арыштавалі расейца за кепку з Пагоняй