Былога мэнэджара МТС асудзілі на сем гадоў калёніі за перадачу зьвестак у «Чорную кнігу Беларусі»

Аляксей Кузьмін у судзе

Былы начальнік аддзелу мабільнага апэратара МТС Аляксей Кузьмін асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму «за распаўсюд пэрсанальных зьвестак і ўдзел у масавых мерапрыемствах».

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», прысуд палітвязьню вынес судзьдзя Сяргей Хрыпач.

Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы Дзьмітрыя Хаваўкі, падсудны з жніўня 2020 па красавік 2021 году зьбіраў і перадаваў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» асабістыя зьвесткі сілавікоў, дзяржаўных службоўцаў, як піша БелТА, «грамадзкіх дзеячоў».

Таксама Кузьміна абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях у жніўні і верасьні 2020 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па вяртаньні з Польшчы затрымалі былога палітвязьня і журналіста з Дарагічына Гардзіевіча
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 верасьня: на Віцебшчыне арыштавалі расейца за кепку з Пагоняй
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка пераследу 15 верасьня: Былому трэнэру-масажысту зборнай Беларусі ў біятлёне прысудзілі 9,5 года зьняволеньня за данаты