Цэнтар нацыянальнага супраціву, які зьвязваюць з вайсковай выведкай і Сіламі спэцыяльных апэрацыяў Украіны, паведаміў, што ў Беларусі засталіся менш за тысячу вагнэраўцаў.
«Пакуль што 200 зь іх застаюцца інструктарамі ў спэцыяльных падразьдзелах МУС і Міністэрства абароны Беларусі. Рэшта — тыя, каго ня хочуць забіраць ні ў новыя ПВК, ні ў Міністэрства абароны Расеі», — паведамляе Цэнтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка Ўкраіны: улады Беларусі прапанавалі вагнэраўцам перайсьці ў склад кампаніі «ГардСэрвіс». А ў Расеі іх прымаюць у «Расгвардыю» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лягер вагнэраўцаў у Беларусі працягваюць разьбіраць. Спадарожнікавы здымакУ Цэнтры таксама адзначылі, што цяпер назіраюць «канкурэнцыю» між беларускай кампаніяй «ГардСэрвіс» і новастворанай расейскай прыватнай кампаніяй, якая пераманьвае вагнэраўцаў зь Беларусі да сябе. Паводле зьвестак Цэнтру нацыянальнага супраціву, за стварэньне новай ПВК адказвае раней звольнены Сяргей Суравікін, які быў блізкім да загінулага ў авіякатастрофе ўласьніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Літвы: цяпер сытуацыя з вагнэраўцамі ў Беларусі зусім іншая