Па дадзеных службы, бізнэс-джэт з нумарам RA-73417 прызямліўся ў Маскве 6 і 9 верасьня. Апошні раз ён ляцеў са сталіцы Чачэніі Грознага ў Маскву 15 верасьня і з таго часу ў Чачэнію не вяртаўся.
Выданьне «Вёрстка» зьвярнула ўвагу на рух лайнэра на фоне чутак аб рэзкім пагаршэньні стану здароўя Рамзана Кадырава і яго лячэньні ў Маскоўскай цэнтральнай клінічнай лякарні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Расеі. У сярэдзіне тыдня некалькі чачэнскіх апазыцыйных каналаў без спасылак на крыніцы паведамілі, што Рамзан Кадыраў знаходзіцца ў коме. Удзень 17 верасьня чачэнскі апазыцыянэр і праваабаронца Абубакар Янгулбаеў напісаў, што Кадыраў памёр.
Пацьверджаньняў гэтым паведамленьням няма.
Ранкам 18 верасьня выданьне «Агенство» напісала, што самалёт Кадырава з бартавым нумарам RA-73417 вярнуўся ў Грозны ўвечары 17 верасьня. Але невядома, ці знаходзіўся на борце сам Кадыраў.
17 лістапада ў Telegram-канале Кадырава зьявілася відэа зь яго ўдзелам. На кадрах кіраўнік Чачэніі ідзе па завулку і раіць «усім, хто ня можа адрозьніць праўду ад хлусьні ў інтэрнэце, прагуляцца на сьвежым паветры». Пра стан свайго здароўя Кадыраў нічога ня кажа. Сьцьвярджаецца, што запіс зроблены ў Грозным, але гэта дакладна не ўстаноўлена.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго хацелі забіць у Аленаўцы, падарылі Кадыраву, але гаспадыня змагла яго вярнуць». Гісторыя сабакі Адольфа з МарыюпаляЗ пачатку году ў СМІ пэрыядычна публікуюцца чуткі пра тое, што 46-гадовы Рамзан Кадыраў цяжка хворы. Журналісты і блогеры зьвярнулі ўвагу на празьмерную азызласьць твару Кадырава, мяркуючы, што гэта можа быць наступствамі лячэньня раку. Адначасова амаль зьніклі з каналаў, набліжаных да Кадырава, відэа зь ягонымі спартовымі трэнаваньнямі, чаго было ўдосталь раней.
Сам Кадыраў некалькі разоў абвяргаў інфармацыю аб пагаршэньні свайго здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У зьбітай у Чачэніі журналісткі Мілашынай зафіксавалі 14 пераломаўУ Чачэніі шмат гадоў адбываюцца пазасудовыя расправы зь нязгоднымі, зьнікаюць людзі. Шмат чачэнцаў, адчуваючы небясьпеку, вымушаныя былі пакінуць свае дамы і пераехаць за мяжу. Гэта наступная хваля эміграцыі з рэспублікі, папярэдняя была зьвязаная з войнамі за незалежнасьць, якія Чачэнія вяла ў 90-х гадах.
Тады стаць незалежнай надоўга Чачэніі не ўдалося, нягледзячы на перамогу ў першай вайне, невялікая памерамі рэспубліка прайграла наступную вайну багатай рэсурсамі і зброяй Расеі, а прэзыдэнтам вернутай у Расею Чачэніі стаў бацька Рамзана Кадырава — Ахмат Кадыраў, які на пачатку баявых дзеяньняў змагаўся за незалежнасьць, а затым перайшоў на бок Масквы.
Пасьля таго як Ахмата Кадырава ўзарвалі на стадыёне, кіраўніком Чачэніі як расейскага рэгіёну стаў ягоны сын Рамзан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У склад кіраўніцтва Беларускай біятэхналягічнай карпарацыі ўвайшоў дарадца Кадырава. Каму яна належыць