Караблі Resilient Africa і Aroyat пад сьцягам дзяржавы Палаў павінны забраць каля 20 тысяч тон збожжа для краін Азіі і Афрыкі. На зваротным шляху сухагрузы пройдуць уздоўж узьбярэжжа Ўкраіны, потым Румыніі і Баўгарыі. Усяго пасьля выхаду Расеі са збожжавай угоды ў сярэдзіне ліпеня Адэскую вобласьць па такім маршруце пакінулі пяць судоў.
Пра стварэньне часовых калідораў у Чорным моры для вывазу харчоў Украіна аб’явіла 10 жніўня. Кіеў тады таксама заявіў, што на маршруце захоўваецца пагроза з боку расейскага войска.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Румынія пашырыла абмежаваньне палётаў уздоўж украінскай мяжыПершы кантэйнэравоз, які знаходзіўся ў Адэсе з лютага мінулага года, пакінуў порт 16 жніўня.
Расея выйшла са збожжавай угоды 17 ліпеня. Крэмль заявіў, што частка дамоўленасьцяў, якія датычацца экспарту расейскіх угнаеньняў і харчаваньня, ня выканана. Масква таксама заявіла, што ўсе судны ў Чорным моры будзе лічыць удзельнікамі вайны на баку Кіева.
Пасьля выхаду Масквы са збожжавай угоды расейскія войскі ўзмацнілі абстрэлы Адэскай вобласьці, зьнішчаючы партовую інфраструктуру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне адзначаюць сьвята дзяржаўнага сьцяга. Расея зноў атакавала марскую інфраструктуру на Адэшчыне