Каміньскі дадаў, што забарона датычыцца як расейцаў, так і грамадзян іншых краін.
«Гэта яшчэ адзін элемэнт санкцый, уведзеных супраць Расеі і яе грамадзян у сувязі з жорсткай вайной ва Ўкраіне. У сувязі з тым, што расейская дзяржава стварае пагрозу міжнароднай бясьпецы», — сказаў кіраўнік МУС Польшчы.
Раней уезд у краіну для машын з расейскімі нумарамі закрылі Фінляндыя, Латвія, Літва і Эстонія.
Улады Фінляндыі ўдакладнілі, што забарона не закране грамадзян і сем’і Эўразьвязу і Эўрапейскай эканамічнай зоны, у тым ліку з падвойным грамадзянствам, якія стала жывуць у Расеі. Таксама абмежаваньні не распаўсюджваюцца на аўтамабілі з дыпляматычнымі нумарамі і транспартныя сродкі, якія робяць гуманітарныя перавозкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія і Латвія забаранілі ўезд аўтамабіляў з расейскімі нумарамі. Да чаго гэта можа прывесьці?