Для яго будаўніцтва выдзелена тэрыторыя плошчай 1,63 га, напісаў «Флагшток».
У двухпавярховым адміністрацыйным будынку агульнай плошчай 2,9 тыс. кв.м. плянуюць разьмясьціць шэраг арганізацый: інспэкцыю ў справах непаўналетніх, крымінальна-выканаўчую інспэкцыю, апэратыўна-дзяжурную службу, аддзел грамадзянства і міграцыі, аддзел ДАІ. Адміністрацыйны будынак прызначаны для працы 93 супрацоўнікаў.
Акрамя працоўных кабінэтаў, тут разьмесьцяць музэй, спартовую залю, залю нарадаў на 94 чалавекі і іншыя дапаможныя памяшканьні.
Непасрэдна ў гэтым жа будынку разьмесьцяць ізалятар часовага ўтрыманьня. У ІЧУ будзе 8 камэр, прызначаных для разьмяшчэньня 24 чалавек, а таксама аднамесныя карцэр і ізалятар.
На тэрыторыі комплексу таксама разьмесьцяць гаражы для грузавога і легкавога спэцтранспарту, падстрэшкі для аўтамабіляў, стаянкі для канфіскаваных транспартных сродкаў і наведвальнікаў, цір, пляц, дзьве спартовыя пляцоўкі і іншыя дапаможныя збудаваньні.
Каштарыс будаўніцтва комплексу складае 16,1 млн BYN, што на сёньня складае амаль 5 млн даляраў. Гэта ў 2,5 раза больш за будаўніцтва суду ў Навабеліцкім раёне пад Гомлем у 2021 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады зьнясуць старую забудову ў раёне менскага велазаводу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі павялічыў выдаткі на рэканструкцыю вайсковых частак, дзе дысьлякуюцца брыгады спэцпрызначэньня