Беларусь скасавала шэсьць нацыянальных выставаў за мяжой

Беларускі нацыянальны выставачны цэнтар БелЭкспа

Урад Беларусі зьмяніў Плян нацыянальных экспазыцый у замежжы на 2023 год.

Цяпер у сьпісе плянаваных выстаў замест васьмі пазыцый засталося тры. Пастанову падпісалі 14 верасьня, і яна ўносіць зьмены ў плян, зацьверджаны 30 сьнежня 2022 году.

Нацыянальныя экспазыцыі плянуюць правесьці ў канцы верасьня на міжнароднай прамысловай выставе «ИННОПРОМ. Казахстан» у Астане і ў лістападзе на шостай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі.

Заплянаваная раней нацыянальная экспазыцыя на міжнароднай прамысловай выставе «ИННОПРОМ» у расейскім Екацярынбургу ўжо адбылася ў ліпені. Там Беларусь удзельнічала ў статусе «краіна-партнэр».

Цяпер урад Беларусі адмовіўся ад правядзеньня нацыянальных экспазыцый у Азэрбайджане, Альжыры, Віетнаме, Пакістане, Сэрбіі і Эгіпце. Разам з гэтым, Беларусь паўдзельнічае ў выставе ў Казахстане.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад хоча адкрыць крэдытную лінію ў «Росэксимбанке», ліміт і мэта запазычаньня невядомыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар эканомікі Літвы: Узмацненьне жорсткасьці абмежаваньняў можа нэгатыўна адбіцца на рэлякаваным беларускім бізнэсе