Відэазапіс тэхналягічнай канфэрэнцыі All-In Summit з аповедам Маска апублікавалі ў YouTube.
Па словах бізнэсоўца, Украіна не прасіла доступу ў Крыме папярэдне: просьба паступіла літаральна «пасярод ночы». SpaceX ня можа працаваць у анэксаваным Крыме, бо на паўвостраў распаўсюджваюцца санкцыі ЗША, растлумачыў Маск.
«Калі б паступіла прамое ўказаньне ўключыць сыстэму ад прэзыдэнта ЗША, я б гэта зрабіў, але такога ўказаньня не паступала», — сказаў ён.
Раней Маск зьняпраўдзіў публікацыю CNN аб тым, што SpaceX спэцыяльна адключыла Starlink у Крыме, каб ня даць Украіне напасьці летась на расейскі флёт у Севастопалі. Зьвесткі пра гэта CNN узяла са сьвежай біяграфіі Маска. Пасьля абвяржэньня выдавецтва паведаміла, што ў будучых тыражах яно прыбярэ няправільную інфармацыю.
У біяграфіі Маска таксама гаворыцца пра яго асьцярогі, што ў адказ на сур’ёзны ўдар Расея можа прымяніць ядзерную зброю. Такое ўражаньне ў Маска склалася пасьля размовы з высокапастаўленымі расейскімі чыноўнікамі, у тым ліку з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, сьцьвярджаецца ў кнізе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск адмовіўся выдаляць твіт Мядзьведзева пра тое, што «Ўкраіна зьнікне» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Twitter перастаў хаваць акаўнты расейскіх уладаў