Гэты дзень у гісторыі
1990 — пачалася ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
1996 — ААН зацьвердзіла Дамову аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў.
2020 — Літоўскі парлямэнт прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую нацыянальна выбраным лідэрам. Аляксандра Лукашэнку назвалі нелегітымным кіраўніком.
У гэты дзень нарадзіліся
1809 — Аляксандар Рыпінскі, паэт, фальклярыст, мастак, выдавец, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітэмігрант.
1893 — Аляксандар Ляўданскі, беларускі гісторык і археоляг (расстраляны НКВД). Арганізатар першых у Беларусі навуковых археалягічных экспэдыцый. Зрабіў клясыфікацыю гарадзішчаў жалезнага веку, вызначыў іх культурна-археалягічную прыналежнасьць і арэалы археалягічных культур. Першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Дасьледаваў Віцебск, Оршу, Заслаўе, Барысаў і тэрыторыю Смаленшчыны.
1929 — Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.
У памяці
1866 — памёр Міхаіл Мураўёў, расейскі генэрал, кіраўнік здушэньня паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
1916 — памёр Аляксандар Ельскі, беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст.
1937 — Язэп Мамонька, палітычны дзяяч.