Нацыянальны камітэт надзвычайных сытуацый Румыніі 8 верасьня ўхваліў рашэньне, якое дазваляе зрабіць дадатковыя захады бясьпекі ў раёнах на румынскім беразе ракі Дунай, якія мяжуюць з украінскімі партамі Рэні і Ізмаіл (Адэская вобласьць), што цярпяць ад сыстэматычных абстрэлаў расейскай арміі.
Як паведаміла выданьне Digi24, сярод такіх захадаў — стварэньне бомбасховішчаў і рассылка паведамленьняў трывогі ў раёнах з выяўленай рызыкай падзеньня «элемэнтаў, якія адносяцца да баявых сродкаў, што выкарыстоўваюцца ў канфлікце».
Апроч гэтага, акруговыя інспэкцыі па надзвычайных сытуацыях павінны інструктаваць мясцовых жыхароў, што рабіць у такіх сытуацыях, а ў населеных пунктах Пляўру, Чатальк'ёй і іншых пабудуюць укрыцьці або вызначаць памяшканьні, якія могуць выконваць функцыі бомбасховішчаў.
Што папярэднічала
4 верасьня, пасьля чарговай атакі Расеі на прыпортавую інфраструктуру ў Адэскай вобласьці, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Нікаленка паведаміў, што некалькі дронаў заляцелі на тэрыторыю Румыніі і там выбухнулі.
«Гэта чарговае пацьвярджэньне таго, што расейскі ракетны тэрор нясе вялікую пагрозу ня толькі бясьпецы Ўкраіны, але і бясьпецы суседніх краін, у тым ліку дзяржаў NATO», — заявіў Алег Нікаленка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея атакавала трыма дзясяткамі дронаў дзьве вобласьці Ўкраіны. Некалькі бесьпілётнікаў заляцелі ў РумыніюУ Міністэрстве абароны Румыніі асудзілі гэтую атаку Расеі па порце ў Рэні Адэскай вобласьці і адзначылі, што «атакі бесьпілётнікаў, праведзеныя Расейскай Фэдэрацыяй, не стваралі непасрэднай ваеннай пагрозы нацыянальнай тэрыторыі або тэрытарыяльным водам Румыніі». Аднак пазьней прызналі гэты факт.
6 верасьня прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс заявіў, што калі пацьвердзіцца, што знойдзеныя дэталі належаць расейскаму бесьпілётніку, гэта будзе «сур’ёзным парушэньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Румынія прызнала, што на яе тэрыторыю ўпалі абломкі бесьпілётнікаМіністар абароны Румыніі Анджэл Тылвэр сказаў, што людзей з прылеглай да падзеньня частак дрона тэрыторыі не эвакуявалі, бо няма нічога, што сьведчыць аб тым, што часткі нясуць пагрозу. Кавалкі прааналізуюць, каб пацьвердзіць іх паходжаньне.
На відэа і фотаздымках у сацыяльных сетках паказвалі выбух на румынскім баку ракі Дунай, насупраць украінскага Ізмаілу. Агенцтву Reuters удалося пацьвердзіць месца выбуху, але пакуль не пацьвердзіліся прычына выбуху і дата здымкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве заявілі, што дзьве расейскія ракеты перасеклі паветраную прастору Малдовы і Румыніі. У Кішынёве пацьвердзілі, у Бухарэсьце — неРаней два чалавекі загінулі ў Польшчы ў выніку падзеньня ракеты, якая ўпала каля мяжы ў лістападзе 2022 году. Пазьней Польшча і яе хаўрусьнікі па NATO заявілі, што гэта была асечка ўкраінскай ракеты супрацьпаветранай абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча: абломкаў другой ракеты ў Пшэводаве не знайшлі. Украіна: маем зьвесткі, што першая — не ўкраінская