Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі стаў дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай

Аляксандар Мілінкевіч і Сьвятлана Ціханоўская на канфэрэнцыі «Новая Беларусь», жнівень 2023

Пазаштатным дарадцам у пытаньнях эўрапейскага выбару Беларусі стаў Аляксандар Мілінкевіч.

«Аляксандар Мілінкевіч будзе дапамагаць наладжваць сувязі паміж дэмакратычнай Беларусьсю і Эўропай. Адна з галоўных мэтаў — узмацніць інтэграцыю беларускай культуры ў эўрапейскую, часткай якой яна заўсёды зьяўлялася», — паведамляе тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.

Аляксандар Мілінкевіч — беларускі навуковец, грамадзкі дзеяч і палітык. Быў адзіным кандыдатам ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2006 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзесяць непалітычных дасягненьняў Аляксандра Мілінкевіча. Сёньня ён адзначае 75 гадоў