Віленскі акруговы адміністрацыйны суд часткова задаволіў скаргу беларускай актывісткі і праваабаронцы Вольгі Карач аб парушэньні яе правоў на своечасовы разгляд заявы аб атрыманьні прытулку, але не знайшоў падстаў для прызначэньня кампэнсацыі за гэта.
«Суд прызнаў, што было парушана права заяўніцы атрымаць рашэньне па хадайніцтве аб наданьні прытулку ў вызначаныя прававымі актамі тэрміны. На думку судзейскай калегіі, „з пункту гледжаньня прымяненьня крытэрыяў справядлівасьці, разумнасьці і сумленнасьці прызнаньне парушэньня зьяўляецца адэкватным спосабам абароны правоў заяўніка і зьяўляецца правільным з гэтага пункту гледжаньня“. Астатняя частка скаргі заяўніцы была адхіленая як неабгрунтаваная», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні суду.
Згодна з заканадаўствам, Вольга Карач можа абскардзіць гэтае рашэньне цягам 30 дзён.
18 жніўня Вольга Карач заявіла, што ўлады Літвы адмовілі ёй у палітычным прытулку. Паводле вэрсіі Карач, яе абвясьцілі «пагрозай нацыянальнай бясьпецы Літвы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцслужба Літвы заявіла, што Карач супрацоўнічала з расейскай выведкай. Карач гэта адмаўляе21 жніўня літоўскае агенцтва BNS са спасылкай на дакумэнт Дэпартамэнту дзяржбясьпекі Літвы паведаміла, што прычынай адмовы ў прытулку маглі стаць падазрэньні ў яе супрацоўніцтве з расейскай выведкай.
Вольга Карач адмаўляе ўсе такія абвінавачаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я вельмі злая і не адступлюся». Карач зноў адхіліла абвінавачаньні ў супрацы з расейскай выведкай25 жніўня стала вядома, што Вольга Карач зьвярнулася ў Віленскі акруговы адміністрацыйны суд па абскарджаньне рашэньня Дэпартамэнту міграцыі Літвы аб адмове ў палітычным прытулку.
Вольга Карач — кіраўніца цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом». Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў верасьні 2021 году ўнёс Карач у «сьпіс тэрарыстаў», а МУС Беларусі ў траўні 2022 году абвясьціла арганізацыю «Наш дом» «экстрэмісцкім фармаваньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра мяжу, Карач, «літвінізм», Пазьняка і Вільню — меркаваньне літоўскага палітоляга Максімаса Мілты