«Ня трэба расказваць казкі, што мы там спрабуем кагосьці ўшчаміць. Не, мы ратуем, — заявіў Гайдукевіч. — Паважаныя беларусы, якія цяпер знаходзяцца за мяжой, вы там ніхто і нікім ніколі ня будзеце».
Гайдукевіч скептычна ацаніў ідэю пашпартоў новай Беларусі, зь якой выступіў Пераходны кабінэт, і сказаў, што ўсіх украінцаў у Польшчы «хутка пагоняць на фронт».
«А вы наступныя, — папярэдзіў Гайдукевіч беларусаў. — Мы вас ратуем. Неадкладна бярыце пашпарты свае пратэрмінаваныя, паперкі атрымлівайце ў консульстве аб тым, што вы вяртаецеся ў Беларусь, і бяжыце сюды. Радзіма чакае вас. Ня трэба баяцца. Лепш тут турма, чым сьмерць, чым рабства. Вас жа нявольнікамі жадаюць зрабіць. Вам дадуць якую-небудзь паперку— і вы будзеце ў гэтай Польшчы гарбаціцца да канца жыцьця. Вы ніхто будзеце, вы ня выедзеце ні ў адну краіну».
- 4 верасьня апублікавалі ўказ Лукашэнкі, які значна абмежаваў у правах беларусаў замежжа. Цяпер яны не атрымаюць дакумэнтаў (у тым ліку і пашпарта) і не аформяць даверанасьці па-за межамі краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рашэньне Лукашэнкі толькі паскарае прыняцьце пашпарта Новай Беларусі». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пашпарт за мяжой зрабіць нельга, пажаніцца можна. Але ёсьць нюанс. Разьбіраем новы ўказ Лукашэнкі па пунктах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я плачу, муж праклінае ўладу». Беларусы расказваюць, зь якімі праблемамі сутыкнуліся пасьля новага ўказу Лукашэнкі