Жыхарку Наваполацку аштрафавалі за фатаздымак белага сабакі ў чырвоным камбінэзоне і подпіс «Жыве Беларусь! Насилию нет!»
Праваабаронцы высьветлілі працяг гісторыі ціску на сям’ю Грудніцкіх. Наваполацкага лекара-стаматоляга Аляксандра Грудніцкага двойчы асудзілі на 15 сутак, ягоную жонку Алу Грудніцкую двойчы аштрафавалі. Апошні штраф, які прысудзіла судзьдзя Наваполацкага гарсуду Зінаіда Балаболава, складае 3700 рублёў — 100 базавых велічынь. Апрача гэтага, у жанчыны забралі ў заклад два тэлефоны, каб змусіць яе сплаціць абодва штрафы, агульная сума якіх — 4810 рублёў.
22 жніўня Алу абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаваньні». Паводле міліцэйскага пратаколу, «пікетаваньне» заключалася ў тым, што жанчына разьмясьціла ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі» фатаздымак белага сабакі ў камбінэзоне чырвонага колеру. Пад фатаздымкам быў подпіс «Жыве Беларусь!!!!! Насилию нет!!!».
Сваёй віны жанчына не прызнала на ніводным з судовых працэсаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 верасьня: За супрацу зь «Белсатам» судзяць сям'ю палітзьняволеных, ГУБАЗіК затрымаў трэнэра ФК «Дынама Менск»Затрыманага за камэнтары пра расейцаў грамадзяніна Туркмэністану хочуць дэпартаваць зь Беларусі
Пра затрыманьне грамадзяніна Туркмэністану Мэйліса Матдурдыева праваабаронцам стала вядома 2 верасьня. На відэа сілавікоў затрыманы кажа, што 10 гадоў жыве ў Беларусі, скончыў у нашай краіне мэдунівэрсытэт, апошні час працуе бармэнам. Паводле мужчыны, затрымалі яго за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы, а таксама абразьлівыя камэнтары ў дачыненьні да грамадзян Расеі.
Паводле інфармацыі Grodno_grab, Мэйліса пазбавілі дазволу на жыхарства і прызначылі дэпартацыю, а таксама штраф у памеры 900 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 верасьня: на фэстывалі «Лідбір» затрымалі двух мужчынЗа тату «Москаляку на гіляку» затрымалі супрацоўніка менскага гіпэрмаркету
Пра затрыманьне мужчыны за татуіроўку паведамілі праваабаронцы з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 31 жніўня: ГУБАЗіК затрымаў яшчэ аднаго супрацоўніка «Белгіпразему»Сьветлагорскі тэлеканал «Ранак» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
Рашэньне аб прызнаньні тэлеканала «Ранак» «экстрэмісцкім фармаваньнем» прыняло МУС 5 верасьня.
11 чэрвеня ў Сьветлагорску затрымалі восем супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак». Сапраўднай прычынай для затрыманьня мог стаць сюжэт пра выбух на Сьветлагорскім ЦКК, у якім загінулі тры чалавекі, мяркуюць праваабаронцы.
На ўсіх затрыманых склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па 7 дзён адміністрацыйнага арышту, жанчынам — штрафы ў памеры 25 б. в.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 жніўня: супрацоўнікаў «Ганцавіцкага часу» выклікалі на «размовы» ў міліцыю; затрымалі начальніка аддзелу «Белгіпразем»