Дзеяньне новага ўказу Лукашэнкі № 278 «Аб парадку выдачы дакумэнтаў і ўчыненьня дзеяньняў» пачнецца апоўначы 7 верасьня. Выхад указу прывёў да панікі некаторых беларусаў, якія, у прыватнасьці, хацелі аформіць угоды зь нерухомасьцю.
Журналістка парталу Zerkalo як фізычная асоба каля 11:00 патэлефанавала ў Менскае гарадзкое агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру, каб удакладніць, ці можна сёньня пасьпець аформіць зьдзелку зь нерухомасьцю паводле даверанасьці, аформленай за мяжой. Ёй адказалі, што ўказ ужо набыў моц, таму адмовілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я плачу, муж праклінае ўладу». Беларусы расказваюць, зь якімі праблемамі сутыкнуліся пасьля новага ўказу ЛукашэнкіТаксама спэцыяліст адзначыў, што зь нерухомасьцю нельга аформіць ня толькі ўгоду для продажу, але і дароўную, гэта магчыма зрабіць толькі пры асабістым звароце або на падставе даверанасьці, аформленай на тэрыторыі Беларусі.
Праз гадзіну ўжо іншы спэцыяліст агенцтва сказаў, што ў апошні дзень угоду ўсё-ткі аформіць можна, бо ўказ увойдзе ў моц толькі 7 верасьня.
Што тычыцца пераафармленьня транспарту, то ў рэгістрацыйным аддзеле ДАІ на аўтарынку «Малінаўка» паведамілі, што ад сёньня ўгоду па даверанасьцях, выдадзеных за мяжой, яны не афармляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы дыплямат тлумачыць, што беларусам рабіць без дакумэнтаў. ВІДЭА