Былы дыплямат тлумачыць, што беларусам рабіць без дакумэнтаў
Your browser doesn’t support HTML5
4 верасьня зьявіўся ўказ Лукашэнкі, паводле якога беларусам могуць забараніць атрымліваць пашпарты ў дыпляматычных прадстаўніцтвах за мяжой. Цяпер для гэтага, як выглядае, трэба будзе ехаць у Беларусь, што пасуе ня кожнаму. Чаму рэжым пайшоў на такі крок і ці ёсьць у беларусаў варыянты, каб жыць за мяжой безь беларускага пашпарта? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе расказвае былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта і пасольства Беларусі ў Варшаве Анатоль Котаў.