Такія меры абароны ад зьнешніх пагроз прадугледжвае абноўленая канцэпцыя нацыянальнай бясьпекі Латвіі, паведамляе партал навін Delfi.
Адзначаецца, што ўмацаваньне мяжы праз «прымяненьне фізычных і тэхналягічных рашэньняў» зьяўляецца «важным комплексам мер» на тле цяперашніх пагроз.
«Міністэрства ўнутраных спраў адказвае за будаўніцтва плота [на мяжы], устаноўку датчыкаў, кабэляў. Гэта павінна быць зроблена як мага хутчэй. Але мяжа мусіць быць добраўпарадкаваная і з вайсковага пункту гледжаньня, таму што мы бачым, як хутка разьвіваецца сытуацыя ў Беларусі», – сказала Мурніецэ.
Паводле яе, акрамя супрацьтанкавых мін, мяжа можа быць абсталяваная «танкавымі зубамі, мэталічнымі і бэтоннымі канструкцыямі».
Канкрэтны плян выпрацуе рабочая група пад кіраўніцтвам Мінабароны і МУС, удакладніла Мурніецэ.
Паводле міністаркі, прывядзеньне мяжы ў парадак мусіць быць завершанае да канца сёлетняга году. Яно будзе весьціся супольна зь іншымі краінамі Балтыі.
- Латвія будуе плот на мяжы зь Беларусьсю даўжынёй 173 км, завяршыць яго плянуецца да канца 2024 году.