Дата дня
6 верасьня 2021 году вынесьлі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку. Судзьдзя — Сяргей Епіхаў.
Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- змова з мэтай захопу ўлады;
- заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
- стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне ім.
Таксама ў гэты дзень
1492 ― Хрыстафор Калюмб пачаў з Канарскіх астравоў сваю першую экспэдыцыю.
1790 ― Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць зямель Рэчы Паспалітай.
1933 ― абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласаве. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «капцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслава Тарашкевіча з горадзенскай вязьніцы перадаюць у СССР.
1941 ― нацысцкія ўлады запатрабавалі ад усіх нямецкіх габрэяў, старэйшых за 6 гадоў, насіць на грудзёх шасьціканцовую зорку Давіда.
1952 ― у Жэнэве падпісаная Ўсясьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве.
1954 — у Менску адкрыты Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі (з 1992 г. — Беларускі аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт).
1991 — на паседжаньні Дзяржаўнага савету СССР пад старшынствам Міхаіла Гарбачова прызнаецца незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі.
1991 ― Чачэнія абвясьціла незалежнасьць.
1997 ― у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм «Маладога Фронту».
2000 ― у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку пачаўся найвялікшы ў гісторыі саміт з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаў і іншых высокіх асобаў. Актывісты беларускай дыяспары пікетавалі штаб-кватэру ААН зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і лёзунгамі супраць Аляксандра Лукашэнкі.
У гэты дзень нарадзіліся
1751 — Салямон Майман, беларускі і габрэйскі філёзаф.
1792 ― Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар.
1903 ― Мікола Дварэцкі, беларускі дзеяч хрысьціянскай дэмакратыі, паэт.
1907 — Леанід Рахленка, беларускі актор і рэжысэр.
У памяці
1656 ― Піліп Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэмуарыст.
1907 ― Сюлі-Прудом, францускі паэт, першы нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры.
1921 ― Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры.
1954 ― Уладзімер Марзон, беларускі хірург.
1998 ― Акіра Курасава, японскі рэжысэр.
2007 ― Лючана Павароці, італьянскі сьпявак-тэнар.