Раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча выключылі са школьнай праграмы

Частка вокладкі кнігі Ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваiм»

З праграмы для 11 клясы па беларускай літаратуры прыбралі твор «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча, заўважыў карэспандэнт «Медиазоны».

У праграме на 2022/2023 год «Каласы пад сярпом тваім» былі. На вывучэньне твора адводзілася пяць навучальных гадзін. Аднак у праграме на 2023/2024 навучальны год «Каласы пад сярпом тваім» замянілі на «Чорны замак Альшанскі».

Акрамя таго, з разьдзелу дадатковага чытаньня праграмы на 2023/2024 год прыбралі твор Алеся Разанава «Ў горадзе валадарыць Рагвалод».

«Каласы пад сярпом тваім» — раман Караткевіча, прысьвечаны падзеям паўстаньня 1863 году. Акрамя створаных аўтарам пэрсанажаў. у рамане фігуруюць і гістарычныя асобы, напрыклад Кастусь Каліноўскі і Тарас Шаўчэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лёс краіны важнейшы за лёс тэатру». Вялікая размова з акторам Мікалаем Стонькам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 14 краін, чатыры выдавецтвы, зь Беларусьсю складана. Расказваем пра новую інтэрнэт-кнігарню «Кнігаўка» (+ сьпіс іншых крамаў)