Шайгу не патлумачыў прычынаў, чаму вучэньняў ня будзе. Аднак у канцы жніўня выведка Вялікай Брытаніі паведаміла, што Расея скасавала супольныя зь Беларусьсю вучэньні «Захад-2023» празь недахоп тэхнікі і войскаў.
«Расея, хутчэй за ўсё, скасавала вучэньні „Захад-2023“, якія плянаваліся як супольныя стратэгічныя вучэньні і найбольшае штогадовае мерапрыемства, якое павінна было стаць кульмінацыяй году ў падрыхтоўцы вайскоўцаў. Вучэньні меліся адбыцца ў верасьні 2023 году», — адзначалася ў паведамленьні брытанскай выведкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лягер вагнэраўцаў пад Асіповічамі актыўна дэмантуюць. Спадарожнікавы здымакЛетась 22 сьнежня начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Расеі, першы намесьнік міністра абароны Валерый Герасімаў анансаваў на 2023 год супольныя зь Беларусьсю вайсковыя вучэньні — «Захад-2023» і «Шчыт Саюзу — 2023».
Расея ў канцы 2021 і пачатку 2022 году правяла супольныя зь Беларусьсю вучэньні «Саюзная рашучасьць», пасьля якіх 24 лютага 2022 году ўварвалася ва Ўкраіну, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.