Маладая беларуская балерына Вікторыя Бурчак скончыла сваё жыцьцё самагубствам.
Свабода зьвязалася зь некалькімі яе сябрамі ў сацыяльных сетках, каб спраўдзіць гэты факт. Адзін зь іх адказаў, што падрабязнасьцяў ня ведае, але прычынай сьмерці сапраўды стаў суіцыд.
Сябры не ўдакладнілі, дзе працавала Вікторыя. У сьпісе балетнай трупы Вялікага тэатру Беларусі, апублікаваным на афіцыйным сайце тэатру, яе імя адсутнічае.
Як можна зразумець зь яе старонкі ў Instagram, на якой сёньня паведамляецца, што фатаздымкі перамясьцілі ў архіў, яна працавала ў Расеі або часта яе наведвала; імаверна, мела выступы ў Кітаі.
Журналістка і пісьменьніца Інэса Плескачэўская пісала, што незадоўга да сваёй сьмерці Вікторыя паведаміла ёй, што падпісала дамову з выдавецтвам аб выданьні сваёй кнігі «Одетта из кордебалета».
Прычыны, якія прывялі да самагубства, застаюцца невядомымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не прыходзіцца апраўдвацца, што я беларус». Беларускі дырыгент выступае ў Ля Скаля, пад бомбамі ў Харкаве і для беларускіх палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Проста зьбег абставінаў, разумееце?» У навучальным цэнтры ў Печах пацьвердзілі інфармацыю пра суіцыд дэсантніка