Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стала новым лідэрам рэйтынгу WTA і захавае гэтую пазыцыю пасьля US Open.
Беларуска Арына Сабаленка ўзначаліць рэйтынг жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) па выніках US Open, аднаго з найпрэстыжнейшых тэнісных турніраў сьвету.
Полька Іга Сьвёнтэк выбыла ў 1/8 фіналу і ня здолела абараніць леташняга тытулу. Сьвёнтэк пратрымалася на першым радку сусьветнага рэйтынгу 75 тыдняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не падтрымліваю Лукашэнку цяпер». Сабаленка адказала на палітычныя пытаньніСабаленка стане другой беларускай тэнісісткай, якой удалося ўзначаліць рэйтынг. У 2012 годзе адзіночны рэйтынг узначальвала Вікторыя Азаранка. Яна была нумарам адзін 51 тыдзень.
Сабаленка стане 29-й першай ракеткай сьвету ў гісторыі.
Акрамя таго, яна будзе 8-й у гісторыі сярод тых, хто здолеў узначаліць рэйтынг і адзіночнага, і парнага разраду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінка Занеўская не паціснула руку беларусцы Сабаленцы на тэнісным турніры US Open 12 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арына Сабаленка перамагла ўкраінку і ўпершыню за кар’еру прабілася ў паўфінал «Ралян Гарос»