У Беларусі не спыняюцца «палітычныя» затрыманьні.
У Лідзе ўпершыню за 4 гады правялі фэстываль «Лідбір». Яно не прайшло без «эксцэсаў». На фэстывалі ў міліцыю забралі двух мужчын, паведаміла суполка, што інфармуе пра затрыманьні і суды ў Лідзе.
Затрыманьне адбылося 2 верасьня, у 18:00-19:00 гадзін вечара. Каля Дому Культуры ў зоне разьмяшчэньня намётаў і сталоў для кліентаў мерапрыемства ад двух мужчын пачулася «Жыве Беларусь».
Паведамляецца, што адразу выбеглі АМАПаўцы, затрымалі мужчын і павезьлі ў мясцовы РАУС.
Адзін зь іх пазьней выйшаў на волю і распавёў, што другому затрыманаму прад’явілі адміністратыўнае парушэньне паводле арт. 24.23 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі за «экстрэмізм» затрымалі мясцовага камуніста і актывіста БРСМ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы пройдуць дзьве буйныя музычныя імпрэзы з удзелам беларусаў. Што ў праграме?