Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
«Калі гаварыць аб колькасьці дзяцей, якія вучацца ў гэтых 40 працэнтах школ, то гэта каля 10 працэнтаў, таму што гэта пераважна сельскія школы, у якіх традыцыйна праходзяць навучаньне на беларускай мове», удакладніў міністар.
Некалькі гадоў афіцыйная статыстычная інфармацыя пра мову навучаньня ў школах не публікуецца, таму вэрыфікаваць заяву міністра немагчыма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская мова і дзяржаўная моўная палітыка: выглядаем як тыповая аўтаномія РФ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзеці прыносяць дамоў расейскія словы. Як выглядае беларускамоўная адукацыя, пра рост якой адрапартавалі чыноўнікіБеларусы — адзіны зь дзяржаватворчых народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, а таксама постсавецкай прасторы, чыёй нацыянальнай мове пагражае небясьпека зьнікненьня.
Пры гэтым Беларусь — адзіная незалежная дзяржава на тэрыторыі былога СССР, у якой мова тытульнае нацыі ня мае статусу адзінай дзяржаўнай, а дзеліць яго з расейскаю моваю.