У Калодзішчах пад Менскам гуляў мядзьведзь. Расказваем, што рабіць і чаго не рабіць, калі спаткалі касалапага

Ілюстрацыйнае фота.

У сеціве распаўсюджваецца відэа, на якім мядзьведзь гуляе ў раёне вуліцы Ваенны гарадок у Калодзішчах, паведамляе Kolodishchi.info.

На пачатку відэа мядзьведзь стаіць каля плота воінскай часткі (за некалькі мэтраў ад аўтобуснага прыпынку), пасьля выбягае на дарогу і рухаецца ў бок Менску, перамясьціўшыся на ходнікі

У канцы роліка мядзьведзь забягае ў лес за паваротам да гаражнага каапэратыва і да 233 дома.

Як паведамляе партал, аўтара відэа пакуль знайсьці не ўдалося, але падпісчыкі пішуць, што запіс зроблены 1 верасьня.

Апошнім часам у Беларусі людзі часта сустракаюць мядзьведзей у лесе і ня толькі. Расказваем, што рабіць і чаго не рабіць, калі спаткалі касалапага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Віцебшчыне паляўнічы забіў мядзьведзя, якога абараняе Чырвоная кніга