Уначы ўкраінская армія тройчы спрабавала атакаваць Крымскі мост надводнымі бесьпілётнікамі. Усе тры дроны былі зьнішчаныя, заявілі ў Мінабароны Расеі.
Паводле Мінабароны РФ, спробы ўдарыць па мосьце паўпагружанымі безэкіпажнымі катэрамі былі зьдзейсьненыя а 23:15 гадзіне 1 верасьня і ў 02:10 і 02:20 ночы 2 верасьня.
Рух транспарту па мосьце перакрывалі больш як на тры гадзіны.
Кіраўніца Аб'яднанага прэс-цэнтру Сіл абароны поўдня Ўкраіны Натальля Гумянюк, камэнтуючы інфармацыю пра «атакі» на Керчанскі мост, сказала, што такімі заявамі Расея «спрабуе нагнятаць абстаноўку».
Раней Кіеў неаднаразова заяўляў, што лічыць Крымскі мост легітымнай ваеннай мэтай: па ім у тым ліку забясьпечваюцца расейскія войскі ва Ўкраіне.
Некалькі дзён таму Расея разьмясьціла на поўдзень ад маста сем баржаў — меркавана, для абароны ад украінскіх надводных дронаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рух па Крымскім мосьце спынілі. Мінабароны РФ заявіла пра спробу Ўкраіны ўдарыць па ім ракетай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне прызналі датычнасьць сваіх спэцслужбаў да двух падрываў Крымскага мосту