З 6 верасьня Swedbank больш «ня зможа даваць магчымасьць аплаты плацёжнымі картамі ў пунктах продажу і паслугаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі», паведамляецца на сайце літоўскага аддзяленьня фінансава-крэдытнай установы.
Акрамя гэтага, у Беларусі ў трымальнікаў гэтых картак «могуць узьнікнуць цяжкасьці са зьняцьцем грошай у банкаматах».
Банк раіць кліентам, якія зьбіраюцца наведаць Беларусь, «загадзя паклапаціцца аб альтэрнатывах».
Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне Swedbank абмежаваў дзеяньне сваіх картаў на тэрыторыі Расеі. У сакавіку — траўні 2022-га былі прыпыненыя плацяжы з / у РФ і Беларусь.
Swedbank — адзін з найбуйнейшых банкаў Швэцыі, сетка якога налічвае больш за 150 аддзяленьняў у Швэцыі і 80 у краінах Балтыі.
Займае каля 20% банкаўскага рынку Швэцыі, больш за 40% — Эстоніі, траціну — Латвіі і Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буйны літоўскі банк Šiaulių bankas спыняе плацяжы ў РФ і Беларусь