Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларускі бок запрасіў прадстаўнікоў Польшчы ў якасьці назіральнікаў на вайсковыя вучэньні АДКБ «Баявое братэрства — 2023», якія пачнуцца 1 верасьня ў Берасьцейскай вобласьці.
Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, Лукашэнка назваў гэта жаданьнем «выключыць любыя інсынуацыі» вакол тэмы пагрозаў зь Беларусі.
Паводле яго, Беларусь гатова да аднаўленьня добрых дачыненьняў з суседзямі. «Аднак у адказ на ўсе нашы сыгналы ідуць толькі абвінавачаньні і пагрозы. Значыць, ніякай нармалізацыі ім ня трэба», — мяркуе Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У АДКБ расказалі, як плянавалі вайсковыя вучэньні ў Беларусі, колькі ўдзельнікаў і назіральнікаў на іх запрасіліМіністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін пазьней паведаміў, што Польшча не адказала на запрашэньне назіраць за вучэньнямі АДКБ «Баявое брацтва — 2023».
Такую заяву ён зрабіў па выніках пасяджэньня Савета бясьпекі Беларусі 31 жніўня. Яго цытуе прэс-служба ваеннага ведамства: «У Польшчы яшчэ ёсьць час да 6 верасьня, калі пачнецца «завяршальны этап вучэньняў». «Калі ласка, чакаем у госьці, каб паказаць сваю адкрытасьць», — сказаў міністар.
31 жніўня на пасяджэньні Савета бясьпекі Аляксандр Лукашэнка заявіў: польскі бок быў запрошаны назіраць за вучэньнямі, каб «выключыць любыя інсынуацыі наконт гэтага».
У рамках комплексу апэратыўна-тактычных вучэньняў АДКБ «Баявое братэрства» 1–6 верасьня на тэрыторыі Беларусі пройдуць
- манэўры «Узаемадзеяньне» (сумеснае ўрэгуляваньне крызіснай сытуацыі),
- «Пошук» (узаемадзеяньне выведак), «Эшалён» (дзеяньні сіл і сродкаў матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня),
- «Бар’ер» (сумесная работа фармаваная радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны
- і «Скала» (дзеяньні ратавальнікаў краін АДКБ пры ядзернай аварыі).
Чакаецца ўдзел 2,5 тысячы вайскоўцаў і звыш 500 адзінак ваеннай і спэцыяльнай тэхнікі. Будуць задзейнічаныя палігоны і ўчасткі мясцовасьці Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусь пачынаюць прыбываць вайсковыя падразьдзелы краін АДКБ для вучэньняў «Баявое братэрства-2023»Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы — вайскова-палітычны блёк.
У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусь пачынаюць прыбываць вайсковыя падразьдзелы краін АДКБ для вучэньняў «Баявое братэрства-2023»