ГУБАЗіК затрымаў яшчэ аднаго супрацоўніка «Белгіпразему», паведамляюць праваабаронцы. На відэа затрыманы прадстаўляецца начальнікам аддзелу прававой, кадравай і арганізацыйнай работы прадпрыемства. Ён кажа, што падчас мітынгаў «назіраў збоку» і здымаў тое, што адбывалася, бо спачуваў пратэстоўцам.
Таксама ён кажа, што прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце пляну «Перамога» і падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы.
Раней паведамлялася пра затрыманьне двух супрацоўнікаў інстытуту «Белгіпразем» і сына аднаго зь іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 жніўня: супрацоўнікаў «Ганцавіцкага часу» выклікалі на «размовы» ў міліцыю; затрымалі начальніка аддзелу «Белгіпразем»Сілавікі проста на працы затрымалі супрацоўніка лясгасу — ён нібыта напісаў больш за 4000 «нэгатыўных» камэнтароў
Праваабаронцы з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманьне жыхара Сьвіслачы. На відэа ён кажа, што быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, а таксама нібыта напісаў больш за 4000 камэнтароў, у якіх «заклікаў да псаваньня маёмасьці міліцыянтаў і нэгатыўна выказваўся на адрас кіраўніцтва краіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 жніўня: за абразу Лукашэнкі ў Менску асудзілі кіроўцу, у Берасьці — пэнсіянэраПрадпрымальніка з Зэльвы прыгаварылі да 3 гадоў калёніі агульнага рэжыму за абразу Лукашэнкі
Суд Зэльвенскага раёну 31 жніўня прысудзіў мясцоваму бізнэсмэну Віктару Ламеку 3 гады калёніі агульнага рэжыму. Яму паставілі ў віну паклёп і абразу на адрас Аляксандра Лукашэнкі (арт. 367 КК і арт. 368 КК), піша тэлеграм-канал MAYDAY TEAM.
Затрымалі мужчыну 29 сакавіка 2023 году. На відэа, якое апублікаваў праўладны тэлеграм-канал, бачна, што мужчына супраціву пры затрыманьні не аказваў. Пры гэтым, паводле інфармацыі праваабаронцаў, сілавікі моцна зьбілі яго спачатку ў мікрааўтобусе, а потым у будынку ГУБАЗіК.
Першапачаткова на Ламеку склалі пратакол па 19.11 КаАП («Распаўсюджваньне, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або якая прапагандуе такую дзейнасьць»), за што ён атрымаў штраф. Ня даўшы мужчыну нават пакінуць будынак суду, сілавікі зноў яго затрымалі. Пасьля другога суду па адміністрацыйнай справе бізнэсмэна адправілі ў сьледчы ізалятар.
Калі прадпрымальнік знаходзіўся ў СІЗА, стала вядома, што памерла ягоная маці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 жніўня: У Гомлі судзяць прадпрымальніцу Вікторыю Гаўрыліну