Яго арыштавалі на 3 месяцы, піша Zerkalo.io са спасылкай на пракуратуру. Высьветлілася, што менчук атрымаў позву асабіста пад росьпіс — ён павінен быў прыйсьці ў ваенкамат на мэдабсьледаваньне. Аднак захварэў і пайшоў у паліклініку, дзе яму выдалі лісток непрацаздольнасьці.
У выніку ў камісарыят у прызначаны час мужчына не прыйшоў, а таксама не прад’явіў бальнічны ў якасьці дакумэнта, які пацьвярджае ўважлівую прычыну няяўкі. Пасьля гэтага ён 2 месяцы не выходзіў на сувязь, хаця ўвесь гэты час быў дома і мог даць знаць пра сябе ваенкамату, сьцьвярджаюць у пракуратуры.
На прызыўніка завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 435 КК («Ухіленьне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу»), раней яго ўжо судзілі па тым жа артыкуле. Сваю віну мужчына прызнаў. Вінаватым яго прызнаў і суд, які прызначыў пакараньне ў выглядзе арышту на тры месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 жніўня: У Гомлі судзяць прадпрымальніцу Вікторыю Гаўрыліну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 жніўня: за абразу Лукашэнкі ў Менску асудзілі кіроўцу, у Берасьці — пэнсіянэра