У Полацкім унівэрсытэце Рыгор Азаронак будзе весьці прадмет «Асновы мэдыябізнэсу».
Інфармацыя пра гэта зьявілася ў раскладзе заняткаў ВНУ, у якім пазначана, што вядоўца тэлеканалу СТВ будзе весьці прадмет «Асновы мэдыябізнэсу», паведамляе @pozirkonline.
Рыгор Азаронак вядомы сваімі адданымі Лукашэнку камэнтарамі на тэлевізіі і ў Telegram, абразамі ў адрас ягоных апанэнтаў, краін Захаду.
У чэрвені з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту звольнілі ня менш за 7 супрацоўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прапагандысты Лукашэнкі або ня вераць у сьмерць Прыгожына, або лічаць, што яго забілі замежныя спэцслужбы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галоўная даносчыца Беларусі». Хто такая Вольга Бондарава, якая змагаецца з Геніюш, Марзалюком і «Хагі-Вагі»