Паводле інфармацыі Латвійскай тэлевізіі, салдаты «адпрацавалі спыненьне надыходзячага саперніка». Яны часткова перакрылі дарогу бэтоннымі блёкамі і калючым дротам, выставілі блёкпасты, усё было зроблена цягам гадзіны.
«У ваенных адносінах гэта вельмі важная дарога, тут праходзіць траса А6, якая вядзе зь Беларусі, — заявіў камандзір 35-га пяхотнага батальёна Нацыянальнай гвардыі Яніс Сьвілпе. — Калі дарога перакрыта, то па ёй у прынцыпе немагчымае перамяшчэньне, бо і справа, і зьлева ёсьць водныя перашкоды».
У дзень правядзеньня вучэньняў міністры ўнутраных спраў Польшчы і краін Балтыі на сустрэчы ў Варшаве ўзгаднілі асноўныя крытэры, адпаведна якім будзе вырашана цалкам закрыць мяжу зь Беларусьсю.
Паводле кіраўніцы МУС Літвы Агне Білатайце, гэта «ўзброены інцыдэнт або інцыдэнт на мяжы адной з краін, які нясе сур’ёзную пагрозу нацыянальнай бясьпецы», а таксама «арганізаваны масавы прарыў нелегалаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча, Літва, Латвія і Эстонія патрабуюць ад Беларусі вывесьці «Вагнэр» і спыніць мігранцкі крызіс ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Літвы рыхтуе прапанову закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю