Як адзначаюць турапэратары-чальцы Расейскага саюза туріндустрыі (РСТ), папулярнасць падарожжаў у гэтым годзе ў краіны СНД прыкметна вырасла ва ўмовах абмежаваных авіязносін з Эўропай. У большасьці кампаній лідэрам попыту Беларусь, а ў першую пяцёрку па продажах уваходзяць Узбэкістан, Армэнія, Кіргізія і Азэрбайджан.
Як лічыць дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю кампаніі «Інтурыст» Дар'я Дамастроева, Беларусь збольшага замяніла шматлікім турыстам экскурсійную Эўропу.
«Беларусь моцна вылучаецца на фоне іншых краін СНД: у нас на першым месцы запыты на кароткія паездкі, сіці-туры, на другім — санаторны адпачынак, на трэцім — экскурсійныя паездкі», — растлумачыла дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю кампаніі «Інтурыст» Дар’я Дамастроева.
«Беларусь папулярная ў расейскіх турыстаў запыты для кароткіх паездак, сіці-тураў, санаторнага адпачынку.
Расейскай статыстыкі па турпатоку ў Беларусь няма, бо няма памежнага кантролю паміж краінамі. Паводле зьветсак Беларускага рэспубліканскага саюза туріндустрыі, у 2022 годзе ў краіну прыехала каля мільёна турыстаў з Расеі.
У першую пяцёрку па продажах тураў уваходзяць таксама Узбэкістан, Армэнія, Кіргізія і Азэрбайджан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Батумі зноў пратэстуюць супраць заходу лайнэра з турыстамі з Расеі. ФОТА